Прапагандыст расказаў, як псіхічна хворы год таму збіраўся ўзарваць ледзь не цэлы Мінск
Прапагандыст Ігар Тур у эфіры тэлеканала АНТ расказаў гісторыю, як у Мінску нібыта былі прадухіленыя тэракты, якія планаваў у лістападзе-снежні мінулага года псіхічна хворы адзіночка.
02.10.2024 / 21:25
Скрыншот з відэа
Як сцвярджаецца, магчымымі месцамі выбухаў павінны былі стаць Свята-Духаў кафедральны сабор, БНТУ, чыгуначны вакзал і гандлёвыя цэнтры «Дана Мол» і «Галерэя». Таксама разглядаліся іншыя варыянты, у тым ліку гандлёвыя цэнтры Palazzo, «Замак», «Арэна Сіці» і пераход ад станцыі метро «Купалаўская» да «Кастрычніцкай».
Выканаўца спярша нібыта планаваў учыніць расстрэлы і выбухі ў школах і дзіцячых садках, аднак пазней пашырыў маштабы да месцаў масавага збору грамадзян. Усе свае намеры ён нібыта сам старанна натаваў
Дзеля выканання тэракту псіхічна нестабільны хлопец, маўляў, самастойна вырабіў па інструкцыях з інтэрнэту выбуховае прыстасаванне, якое было фактычна гатовае да выкарыстання.
Скрыншот з відэа
Праўдзівая гэта гісторыя ці не, але прапагандыст пры ёй таксама згадаў пра апазіцыю рэжыму за мяжой і іншыя варожыя сілы, якія, маўляў, з радасцю прымазаліся б да такога тэракту, калі б псіхічна хвораму хлопцу ўдалося яго здзейсніць. Той нібыта цяпер знаходзіцца ў псіхіятрычнай бальніцы.
У Магілёве судзяць мужчыну, які нібыта збіраўся ўсталяваць схаваную камеру на выбарчым участку