На мяжы з Польшчай кіроўцам легкавікоў можа стаць значна лягчэй
На беларуска-польскай мяжы перад пунктам пропуску «Брэст» з 30 верасня 2024 года праводзіцца эксперымент, мэтай якога з'яўляецца палягчэнне чакання ў чарзе для кіроўцаў легкавых аўтамабіляў, паведамляецца на сайце «Белмытсэрвісу».
01.10.2024 / 22:16
Асноўная ідэя эксперыменту — у змяненні парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі транспартных сродкаў перад аўтамабільным пунктам пропуску «Брэст». Гэта новаўвядзенне распаўсюджваецца толькі на легкавыя аўтамабілі і прадугледжвае рэгістрацыю транспартных сродкаў з магчымасцю выезду з зоны чакання, а таксама ўпарадкаванне руху транспарту пры ўездзе ў пункт пропуску.
«Сумесная распрацоўка нацэленая на зручнасць грамадзян і дазволіць ім рацыянальна выкарыстоўваць час чакання чаргі для наступнага перасячэння дзяржаўнай мяжы», — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўцы легкавых аўтамабіляў пасля рэгістрацыі ў чарзе змогуць не толькі застацца ў ёй, але і адправіцца ў зручнае для сябе месца. Напрыклад, яны могуць паехаць дадому, наведаць Брэст ці правесці час у гатэлі.
Адсочваць рух чаргі можна на сайце «Белмытсэрвісу». Калі чарга падыдзе, кіроўца павінен вярнуцца ў зону чакання і там чакаць уезду ў пункт пропуску.
Што з абстаноўкай на выезд з Беларусі раніцай у аўторак?
Сотні люксавых аўто стаяць у чарзе на мытні пад Мінскам
На літоўскай мяжы з'явіліся чэргі з легкавых аўто