«Ён хоць у курсе, што стаў зоркай?» Ролік з «сумным чмялём» з Мінскага цырка за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў

Кароткі ролік, зняты каля Белдзяржцырка на праспекце Незалежнасці ў Мінску, стаў вірусным у тыктоку і за суткі набраў амаль 2 мільёны праглядаў, 144 тысячы лайкаў і амаль 2 тысячы каментарыяў. І ўсё гэта дзякуючы галоўнаму герою відэа, які адразу ж стаў новай «сумнай зоркай інтэрнэта», піша Telegraf.news.

01.10.2024 / 21:29

Скрыншот з відэа

На відэа, якое аўтар зняў на пешаходным пераходзе каля будынка Белдзяржцырка, трапіў мужчына, які, відавочна, працуе дзіцячым аніматарам. Ён быў апрануты ў касцюм пчалы з характэрнымі жоўта-чорнымі палосамі, а ў руках трымаў звязку яркіх паветраных шароў. Увесь гэты вобраз, як адзначылі гледачы ў сетцы, моцна кантраставаў з ягоным сумным выразам твару.

@kot_ko09

Пчелы уже не те

♬ оригинальный звук - Маша Дашкова

Пакуль адныя каментатары спрачаліся з іншымі, хто перад імі — «сумны чмель», «суровы вос», «дэпрэсіўная пчала» і ў чым прычына яго «сусветнага смутку» — нізкі заробак, незадаволенасць працай ці рэзкае пахаладанне ў Мінску, адзін з гледачоў пазнаў у героі «чмяля Юру».

«Ён працуе ў парку Горкага! І смяецца вельмі заразліва!» — расказаў каментатар.

Як бы там ні было, мужчына сваім кантрастным вобразам узбудзіў сацыяльныя сеткі, і не выключана, што «сумны чмель» з Мінскага цырка хутка папоўніць шэрагі вірусных інтэрнэт-мемаў.

«А ён хоць у курсе, што стаў сумнай зоркай-пчалой у інтэрнэце?» — задаўся гэтым пытаннем адзін з каментатараў.

Беларусы паказалі ў тыктоку, як збіраюць на агародзе ўраджай арахісу

«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд

У Мінску прыгатавалі бясплатнае 30-метровае бурыта

Амерыканца накармілі беларускімі «далікатэсамі». Яго пашкадавалі нават беларусы

Nashaniva.com