Матацыкліст-беларус атрымаў у Польшчы вялізны штраф за ліхацтва на трасе

Польскія паліцыянты затрымалі 39-гадовага матацыкліста з Беларусі, які імчаўся па трасе з хуткасцю 200 км/г і ствараў небяспеку на дарозе. Рызыкоўная язда скончылася для беларуса буйным штрафам і вялікай колькасцю штрафных балаў, піша Most.

01.10.2024 / 17:51

Беларус на матацыкле. Скрыншот: biala-podlaska.policja.gov.pl

Беларуса затрымалі супрацоўнікі бельскай групы SPEED, якія патрулявалі нацыянальную трасу №2. Мужчына на матацыкле Kawasaki нёсся са хуткасцю 200 км/г. Пасля затрымання беларус патлумачыў паліцыі, што «спяшаўся на працу пасля доўгага чакання на мяжы».

Кіроўца ігнараваў не толькі абмежаванні хуткасці, але і правілы бяспекі на дарозе — ён абганяў з правага боку, а ягоныя манеўры складалті рэальную пагрозу для іншых удзельнікаў руху.

За свае дзеянні беларус атрымаў сур’ёзнае пакаранне: штраф у памеры 8,5 тыс. злотых (каля 2 тысяч еўра) і 38 штрафных балаў.

У Барысаўскім раёне загінула 19-гадовая матацыклістка

У цэнтры Мінска сутыкнуліся легкавік і матацыкл

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Загінуў 27-гадовы інспектар магілёўскай ДАІ — ляцеў на матацыкле, але кіроўца на бусе не прапусціў яго

Nashaniva.com