Школьнік-квадробер забраўся на дах бацькоўскай машыны — ім зацікавілася міліцыя

З бацькамі правялі размову.

01.10.2024 / 11:58

Скрыншот відэа

У сеціве з'явілася відэа, на якім квадробер (той, які імітуе паводзіны жывёлы) забраўся на дах аднаго з аўтамабіляў.

Ролікам зацікавілася міліцыя, сілавікі вылічылі, хто хаваўся пад маскай.

Квадробер аказаўся непаўналетнім навучэнцам мінскай гімназіі. Ён забраўся на дах машыны, якая належыць яго бацькам.

Міліцыянеры правялі з бацькамі хлопчыка прафілактычную гутарку. А цяпер праводзіцца і дадатковая праверка.

Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў

Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам

У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?

Nashaniva.com