С 3 кастрычніка ўжо можна будзе задарма прышчапіцца ад грыпу

З 3 кастрычніка ўсе ахвотныя беларусы змогуць бясплатна прышчапіцца ад грыпу, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Вакцыны ўжо паступаюць у паліклінікі.

30.09.2024 / 19:39

Задарма прышчапляць будуць трохкампанентнай вакцынай ад грыпу «Грыпол Плюс» расійскай вытворчасці.

Ёсць таксама варыянт прышчэпкі чатырохкампанентнай французскай вакцынай «Ваксігрып Тэтра», але ў такім выпадку за яе давядзецца заплаціць.

У Міністэрстве аховы здароўя запэўніваюць, што ўсе вакцыны ўтрымліваюць актуальныя штамы віруса, рэкамендаваныя СААЗ для ўключэння ў склад сезонных вакцын.

Усяго ў планах Мінздароўя прышчапіць больш за 2 мільёны чалавек.

У Беларусі ўспышка пнеўманій, у бальніцах шмат пацыентаў

Ад якіх хвароб лечыць лазня?

Амерыканскія ўлады ўхвалілі абноўленыя вакцыны ад COVID-19

Эксперты папярэджваюць пра рызыку пандэміі птушынага грыпу

Nashaniva.com