Грамадства

Эксперты папярэджваюць пра рызыку пандэміі птушынага грыпу

Даследчыкі мяркуюць, што вірусам могуць заразіцца і людзі. Больш за тое, ён можа перадавацца ад чалавека да чалавека.

Ілюстрацыйнае фота

Вірус H5N1 цыркулюе сярод птушак ужо некалькі дзесяцігоддзяў — спачатку ён з'явіўся ў Азіі, але з часам распаўсюдзіўся па ўсім свеце. Так, напрыклад, раней у Ніжняй Саксоніі (Германія) у выніку распаўсюджвання птушынага грыпу прыйшлося знішчыць больш за 90 тысяч птушак, піша Bild.

У 2021 годзе птушыны грып дасягнуў Паўночнай Амерыкі, восенню 2023 года там упершыню заразіліся каровы. Цяпер хваля інфекцыі распаўсюджваецца ўжо па 12 штатах.

Даследчыкі мяркуюць, што вірусам могуць заразіцца і людзі. Больш за тое, імаверна, ён можа перадавацца ад чалавека да чалавека.

«Імавернасць заражэння чалавека тым больш, чым даўжэй і шырэй вірус цыркулюе сярод розных млекакормячых», — сказала газеце вірусолаг, кіраўнік Цэнтра новых вірусных захворванняў пры Жэнеўскім універсітэце Ізабэла Экерле.

Эпідэміёлаг з Гарварда Майкл Міна кажа, што ўлады ЗША «гуляюць з агнём», не прымаючы дастатковых мер супраць распаўсюду хваробы. Тым часам вірус H5N1 ужо быў знойдзены ў мышэй і катоў.

Па даных Цэнтра па кантролі за захворваннямі ЗША, вірус можа выклікаць у людзей як лёгкія інфекцыі верхніх дыхальных шляхоў і вачэй, так і патэнцыйна смяротныя захворванні — такія, напрыклад, як пнеўманію.

«Вірус птушынага грыпу цяпер шырока распаўсюджаны сярод дзікіх птушак па ўсім свеце, што падвышае рызыку яго адаптацыі да чалавека, — заявіў у размове з Bild былы эксперт СААЗ па пандэміях, прафесар Клаус Шцёр.

Пры гэтым, паводле яго слоў, цяпер птушыны грып не перадаецца ад чалавека да чалавека.

«Захворванні і смяротныя выпадкі сярод людзей у цяперашні час вельмі рэдкія. Для гэтага неабходны вельмі інтэнсіўны кантакт з заражанымі жывёламі, а інфікаваныя людзі не перадаюць вірус», — дадаў Шцёр.

Каментары

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае48

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Усе навіны →
Усе навіны

Вяртанне спёкі. Будзе да +32°С1

Беларусь прысабечыла частку тэрыторыі Украіны для ўласных патрэб? 7

«Мой шлях даўжынёю ў 24 гады ў UFC падышоў да завяршэння». Легендарны беларускі баец Андрэй Арлоўскі абвясціў пра завяршэнне кар'еры2

Ля берагоў Маўрытаніі затанула лодка з мігрантамі, загінулі 89 чалавек

Збег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсці інакш13

У Вільні на помніку каралю Міндоўгу невядомыя чырвонай фарбай напісалі «Вільня наша»55

У Будславе прайшла традыцыйная начная працэсія са свечкамі ФОТАРЭПАРТАЖ4

Байдэн заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга»7

Чорныя парэчкі можна выкарыстаць так1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае48

Лукашэнка прызнаў, што мае патрэбу ў адпачынку і што вялікая колькасць людзей яго праклінае

Галоўнае
Усе навіны →