У Мінску падлетка так засмактала ў гразь, што сам і не вылез

Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося на вуліцы Азгура каля жылых дамоў. 

30.09.2024 / 19:02

Скрыншот з відэа

Высветлілася, што 11-гадовы падлетак так захапіўся праглядам тэлефона, што не заўважыў, як пайшоў не туды і праваліўся ў гразевую яму. Самастойна яму выбрацца не ўдалося.

Паведамляецца, што пры дапамозе падручных сродкаў ратавальнікі выцягнулі дзіця і перадалі яго медыкам для агляду і магчымай шпіталізацыі.

У мінскай школе распылілі пярцовы балончык

У Гомелі падлетак праехаў на скейце, зачапіўшыся за тралейбус. Ім ужо зацікавіліся

У Гродне мужчына кінуў з балкона петарду ў падлеткаў — яго лавілі з планам «Перахоп»

16-гадовая школьніца трапіла ў рэанімацыю пасля вечарынкі ў Гомельскім раёне

Nashaniva.com