Пры вяртанні з Польшчы беларус страціў больш за 100 тысяч еўра

39-гадовы жыхар Брэста спрабаваў непрыкметна правезці праз мяжу вялікую суму наяўных грошай, але мытнікі яе знайшлі і канфіскавалі. 

30.09.2024 / 18:26

Мужчына вяртаўся аўтобусам з Польшчы ў Беларусь праз памежны пераход «Варшаўскі мост». З сабой ён меў €109 000, хоць паводле беларускіх законаў без дэкларавання можна ўвозіць толькі $10 000.

Як сцвярджае Генпракуратура, берасцеец збіраўся выкарыстаць грошы для куплі аўтамабіля, але цяпер яму ад гэтых намераў, відаць, давядзецца адмовіцца. Суд аштрафаваў яго на 400 базавых велічынь (16 000 рублёў), а выяўленыя €109 000 былі канфіскаваныя ў даход дзяржавы. 

У беларуса канфіскавалі больш за 6 мільёнаў рублёў — ён незаконна гандляваў крыптавалютай

Пенсіянер з Гродна своечасова адгаварыў жонку — яна хацела аддаць ашуканцам 120 тысяч рублёў

Нідэрландцу не далі ўвезці ў Беларусь золата і срэбра

Nashaniva.com