Памёр Аляксей Труфанаў
Пра смерць мінскага фотамастака Аляксея Труфанава, аднаго са стваральнікаў і ўдзельнікаў творчай суполкі МЕТА, паведаміў адзін з ягоных калег у фэйсбуку.
30.09.2024 / 18:15
Фота Аляксея Труфанава
Творчая група МЕТА была створана ў Мінску ў 1983 годзе беларускімі фотамастакамі, у тым ліку і Аляксеем Труфанавым, які ў той час быў першакурснікам факультэта дызайну. Амаль 10 гадоў МЕТА аб'ядноўвала вакол сябе прагрэсіўных фатографаў таго часу і развівала беларускую фатаграфію.
Фота Аляксея Труфанава
Удзельнікамі суполкі, апрача Аляксея Труфанава, былі Аляксандр Вугляніца, Віктар Каленік, Міхаіл Гарус, Юрый Транаў і Уладзімір Парфянок.
Фота Аляксея Труфанава
Развітанне з Аляксеем Труфанавым адбудзецца ў аўторак, 1 кастрычніка, па адрасе: г. Мінск, вул. Сямашкі, 8 (корп. 8, зала 2) з 14:00 да 15:00.
Фота Аляксея Труфанава
У Буйнічах на Магілёўшчыне раптоўна памёр 17-гадовы навучэнец каледжа
Пайшоў з жыцця першы муфтый Беларусі