На беларускіх дарогах пачынаюць уводзіць колерныя стоп-лініі

Першыя ў Беларусі колерныя стоп-ліініі дапоўнілі дарожную разметку ў Гомелі, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

30.09.2024 / 17:36

Інавацыйнае дубляванне сігналу святлафора ў выглядзе колернай стоп-лініі ўсталявалі ў Гомелі на пад'ездзе да скрыжавання вуліц Кожара і Мазурава. Такая стоп-лінія ў Гомелі пакуль адзіная ў краіне.

Такія колерныя стоп-ліініі дублююць сігналы святлафора непасрэдна на дарозе, даючы дадатковую інфармацыю беларускім кіроўцам пры пад'ездзе да рэгуляванага скрыжавання, на якім неабходна сачыць за сігналамі.

«Дублёр» святлафора, па сутнасці, адбівае сігналы на ўмантаванай у асфальт лініі», — пракаментавалі новаўвядзенне ў мясцовым УУС.

На МКАД з'явілася эксперыментальная разметка. Што яна значыць

У Мінску разметку будуць наносіць па-новаму

Ці стане разметка на дарогах больш трывалай і як будуць апрацоўваць дарогі зімою

Nashaniva.com