Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Муж знайшоў іншую жанчыну, а каб вярнуць сваю ўсмешку, спатрэбіцца некалькі гадоў і вялікая сума грошай — але дзяўчына не страціла надзеі.

01.10.2024 / 07:00

Блогерка без зубоў. Скрыншот тыктока

Непрыемнае здарэнне з Ірынай (goodgirlminsk) адбылося ў чэрвені 2024 года ў Мінску. Пасля падзення з электрасамаката дзяўчына трапіла ў бальніцу, дзе ёй дыягнаставалі поўны вывіх пяці пярэдніх зубоў, адзін зуб адразу выдалілі.

Але яна не разгубілася і пачала весці «блог блогера без зубоў», у якім распавядае пра свае стаматалагічныя і жыццёвыя прыгоды. Ролікі пра зубы збіраюць больш за мільён праглядаў, самым папулярным стаў ролік з рэакцыяй блізкіх. Асабліва пацешыў усіх твар шакаванага мужа ў бальніцы.

«Муж у галаве лічыць, колькі яму трэба будзе працаваць, каб выправіць сітуацыю», — жартавалі ў каментах.

@goodgirlminsk

Подпишись ✅

♬ оригинальный звук - ira.zavodi

Сапраўды, каб вярнуць усмешку, дзяўчыну чакае доўгі і дарагі шлях. Пасля зняцця шыны дзяўчыне выдалілі другі з вывіхнутых зубоў. Хірургі параілі ёй адмовіцца ад капы і нарошчвання на паўгода — каб не страціць астатнія зубы, ім патрэбны поўны спакой. Затым ёй паставяць брэкеты, якія трэба будзе насіць прыкладна два гады.

Толькі пасля гэтага ёй паставяць імпланты, і дзяўчына зможа заняцца эстэтыкай: паставіць каронкі і вініры, бо двух зубоў ужо няма, а тры сколатыя. Дзяўчына ацэньвае гэты працэс у 3-4 гады і кругленькую суму $10 тысяч. 

«Адсутнасць зубоў — добрая адгаворка, каб паставіць жыццё на паўзу і нічога не рабіць», — кажа дзяўчына. Для сябе яна выбрала іншы шлях: як і раней тусуецца на канцэртах, ходзіць на балі, спявае ў караоке, збірае мерапрыемствы і выезды, здымае распакоўкі і рэкламы.

«І ад мяне па-ранейшаму не сышоў муж». З апошняй заявай, праўда, Ірына паспяшалася.

Месяц таму дзяўчына даведалася, што яе чакае развод, бо ў яе мужа ўжо больш за год ёсць іншая жанчына.

@goodgirlminsk

✅ подпишись

♬ оригинальный звук - ira.zavodi

Каментатары не змаглі прайсці міма гэтай падзеі, пакінуўшы шмат жартаў пра зубы і развод — найлепшыя дзяўчына сабрала ў роліку, які сабраў 1,5 мільёна праглядаў:

Ірына праводзіць на вуліцах Мінска гарадскія апытанкі, каб даведацца, ці пайшлі б хлопцы з ёю такою на спатканне. Нягледзячы на відавочную адсутнасць зубоў, большасць маладых людзей адказваюць станоўча — «чаму б і не?».

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

«Раз — і заходзіш чыстым». Мінчукі паказалі самаробную прыладу, якая дапамагае пазбавіцца ад бруду перад уваходам у пад'езд

У мінскім шматпавярховіку з’явіўся столік, каб дзяліцца з суседзямі ежай. А вы б рызыкнулі пачаставацца?

Малады хлопец пераехаў у вёску, завёў курэй з козамі і стаў зоркай тыктоку

Nashaniva.com