Мінскага бізнэсмена, які займаўся медыцынскім абсталяваннем, судзяць па трох артыкулах за данаты
Сяргей Юнчыц займаўся пастаўкамі тавараў для стаматалогіі. Цяпер яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.
29.09.2024 / 07:00
Сяргей Юнчыц. Фота з фэйсбука
Сяргею Юнчыцу 50 гадоў. Ён нарадзіўся ў невялікай вёсцы Падвосце Жыткавіцкага раёна.
Мужчына з 90-х займаўся бізнэсам.
Пра дату яго затрымання нічога невядома, як і пра сутнасць абвінавачанняў.
Сяргея пачынаюць судзіць 2 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Яму закідаюць тры артыкулы: «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), «садзейнічанне эктрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) і «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання» (арт. 361-2, страціў сілу ў маі 2021 года). Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.
Весці працэс будзе Алена Курганава. З 2023 года яна асудзіла па палітычных крымінальных справах не менш за 13 чалавек.
55-гадоваму бізнэсмену Ягору Волкаву прысудзілі тры гады калоніі за данаты і ўдзел у пратэстах
Што адбылося з палітвязнем Пятром Старацітаравым, адным з самых багатых бізнэсменаў Гомельшчыны?