Беларускі святар заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў
Протаіерэй Сергій Лепін, святар аднаго з беларускіх праваслаўных храмаў, заступіўся за квадробераў і хобіхорсераў. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў фэйсбуку, піша «Смартпрэс».
28.09.2024 / 19:47
«Спачатку дзівіліся святарам, якія ў мінулым былі камсамольцамі. Але аднойчы ўсе прывыклі. Потым дзівіліся тым з іх, хто калісьці быў хіпі. Яшчэ пазней, або паралельна з гэтым, — тым, хто быў панкам, брэйкерам або металістам. Але і да гэтага прызвычаіліся. А сёння… ніхто ўжо не здзіўляецца нават святарам-байкерам», — адзначыў Сергій Лепін.
«Ведайце, дарагія мае, што дзесьці сёння вырастаюць на лужках будучыя бацюшкі і матушкі з квадробераў і хобіхорсінгаў. У гэтым — я падазраю — і заключаецца дзіўны Божы Провід як пра гэтыя дзівакаватыя субкультуры, так і пра Царкву», — дадаў ён.
Сергій Лепін таксама прапануе стварыць у БПЦ сінадальны аддзел па ўзаемадзеянні з квадроберамі, па аналогіі з аддзелам па працы з казакамі: «Іх (квадробераў) больш».
Дзяржпрапаганда паставіла новую модную ў падлеткаў субкультуру ў адзін шэраг з сатанізмам
У Магілёве квадроберы захацелі пазнаёміцца з сабакам. Але той гэтага не ацаніў ВІДЭА
У Брэсце заўважылі дзяцей-квадробераў. Што гэта за новы трэнд?