«За кожнай прыгожай карцінкай стаіць вялікая праца». Беларуска расказала, як знялася ў модным часопісе Vogue

У кастрычніцкі нумар польскай версіі славутага моднага часопіса Vogue запрасілі спявачак беларускага хору SPIEVY. Нумар з вялікім разваротам пра калектыў выйшаў 25 верасня, а адна з удзельніц, фатографка Аліна Мазавец, падзялілася, як праходзілі здымкі.

28.09.2024 / 17:17

Фота: instagram.com/aura_tattooo

Хоць здымкі рабіліся для кастрычніцкага нумара Vogue, праводзілі іх у пачатку верасня, калі была вялікая спёка. І з-за гэтага дзяўчатам давялося адпакутаваць, бо насілі адзенне не пад надвор'е: у 30-градусную спякоту ў футрах, швэдрах і скураных вырабах

«Наколькі прыгожымі былі мае боты, настолькі і нязручнымі», — кажа фатографка Аліна Мазавец, якая расказвае пра працэс у інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от фотографка Варшава / photographer Warsaw (@klacayu_po_fotiku)

Прытым здымалася гэта ўсё на пляжы, па пяску якога трэба было хадзіць на абцасах. Да таго ж ад спёкі расплываўся макіяж. 

Каманда, якая праводзіла здымкі, была прыязная і добразычлівая, але адначасова і патрабавальная. Здымалі ўвесь дзень, і калі спачатку было весела, то пасля вельмі фізічна цяжка. У выніку дзяўчына нават зарабіла сабе сінякі пад каленямі.

«За кожнай прыгожай карцінкай стаіць вялікая праца», — робіць яна заключную выснову.

SPIEVY (ці яшчэ адзін варыянт назвы — SPIEVY Z-PAD MOSTA) — гэта жаночы хор, які складаецца з эмігрантак з Беларусі. У рэпертуары ў хору традыцыйныя беларускія песні і спевы.

Хор быў створаны групай сябровак, якія пачалі сустракацца пад Свентакшыскім мостам у Варшаве вясной 2023 года. Ініцыятаркамі сталі мастачка Караліна Палякова і спявачка Руся, вакалістка гурта Shuma.

На рахунку хору ўжо больш за 20 публічных выступленняў і некалькі рэканструкцый старажытных беларускіх абрадаў.

Фота: vogue.pl

Нумар Vogue з вялікім разваротам пра калектыў выйшаў 25 верасня.

Беларуска прывезла на тыдзень моды ў Парыжы льняныя вясельныя сукенкі ФОТЫ 

Ад паказаў Victoria’s Secret і вокладак Vogue да здымак у Сафіі Копалы. Беларускія мадэлі, якія скарылі сусветныя подыумы

Бяры прыклад! Дзесяць стылёвых беларусаў, вобразамі якіх можна натхняцца

Меліціна Станюта распавяла, як спрабавала ўладкавацца ў мадэльныя агенцтвы Францыі

Nashaniva.com