Слівы з патэльні з кардамонавым ёгуртам — рэцэпт
Крыху арыгінальнасці ў падачы — і звыклая з дзяцінства садавіна адкрыецца з новага боку.
28.09.2024 / 08:36
Фота: dinnershow.studio
Каб прыгатаваць запечаныя слівы з кардамонавым ёгуртам, спатрэбіцца:
- 300 г сініх сліў
- 4 сталовыя лыжкі густога натуральнага ёгурту
- 1-2 сталовыя лыжкі цукровай пудры
- шчопаць молатага кардамону
- 2 сталовыя лыжкі масла
- 100 г карычневага цукру
- 50 мл рому
- здробненыя семечкі кунжуту (па жаданні, для пасыпкі)
Як гатаваць:
- Слівы разразаем уздоўж напалову і дастаём костачкі. Змешваем ёгурт з цукровай пудрай і кардамонам, ставім у халадзільнік.
- На патэльні разаграваем масла. Кладзём на яго слівы і дадаём карычневы цукар, пасля чаго праз некаторы час уліваем ром. Гатуем на моцным агні, каб вадкасць выпарылася, але слівы захавалі сваю форму. Круцім патэльню, каб соус раўнамерна пакрыў слівы.
- Падаём гарачыя слівы з лыжкай халоднага ёгурту, пры жаданні можна пасыпаць здробненым кунжутам.
Парада
Кантраст тэмператур добра спрацоўвае ў дэсертах: напрыклад, усім вядомы шарык марожанага да гарачага яблычнага пірага. Таму лепш выкарыстоўваць добра астуджаны ёгурт.
Наспеў час збору сліў. Чым яны карысныя, а каму іх нельга
Легендарная шарлотка — рэцэпты ў англійскай, французскай і амерыканскай версіях
Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць