КДБ актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні — праваабаронцы

КДБ ў Беларусі актыўна вярбуе палітвязняў, вызваленых па памілаванні, прымушаючы іх супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу, сцвярджае праваабарончая ініцыятыва Dissidentby. Гэта пацвярджае і аб’яднанне былых сілавікоў Bypol.

27.09.2024 / 20:02

Супрацоўнікі КДБ прымушаюць палітвязняў, вызваленых па памілаванні, падпісваць розныя дакументы і ўдзельнічаць у здымках прапагандысцкіх відэа. Ім забараняюць выезд за мяжу і патрабуюць супрацоўніцтва супраць дэмакратычных сіл, фондаў дапамогі і праваабарончых арганізацый, пагражаючы новым пераследам і ціскам на іх сем'і.

Праваабаронцы адзначаюць, што ад вызваленых палітвязняў патрабуецца звяртацца ў розныя фонды дэмакратычных сіл і даваць інфармацыю, якая можа нашкодзіць падтрымцы рэпрэсаваных. Акрамя таго, яны паведамляюць, што палітвязням часта ставяць на прылады спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе сілавікам весці назіранне за іх дзейнасцю ў рэальным часе.

Згодна з інфармацыяй ад Bypol, у пачатку верасня КДБ сумесна з Дэпартаментам крымінальнай разведкі МУС распачаў вялікую спецаперацыю па расследаванні каналаў эвакуацыі з Беларусі і фінансавых пераводаў у краіну. У гэтай аперацыі выкарыстоўваюцца былыя палітвязні і іншыя ўразлівыя асобы, якіх прымушаюць супрацоўнічаць пад пагрозай новага пераследу.

Тыя, хто пагаджаецца на супрацоўніцтва, атрымліваюць спецыяльнае віруснае праграмнае забеспячэнне, якое запісвае і перадае інфармацыю пра тэлефонныя перамовы, геаграфічнае размяшчэнне і актыўнасць у месенджарах. Завербаваныя актывісты звязваюцца з супрацоўнікамі Bysol і іншых арганізацый, якія дапамагаюць ахвярам рэпрэсій, і запытваюць грошы або эвакуацыю з краіны.

Лукашэнка сказаў, што працягне падпісваць указы аб памілаванні

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Хто тыя людзі, якіх Лукашэнка адпусціў з-за кратаў па памілаванні? Складзены агульны партрэт

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-2010

Nashaniva.com