У Гвінеі шымпанзэ скрала дзіця і забіла яго. Гэта выклікала бунт
Гвінейка Сені Зогба працавала ў полі, калі раптам да яе падышла малпа, укусіла жанчыну, а затым схапіла яе васьмімесячнага сына і ўцякла ў лес. Маці не змагла нічога зрабіць, каб уратаваць дзіця. Неўзабаве ў лесе знайшлі ягонае мёртвае цела, піша Bild.
27.09.2024 / 19:28
Трагічнае здарэнне выклікала вялікае ўзрушэнне ў вёсцы, дзе жыве сям'я пацярпелай. Раз'юшаны натоўп накіраваўся да Інстытута Боссу, у якім вывучаюць шымпанзе і які знаходзіцца недалёка ад месца здарэння. Вяскоўцы ўварваліся ў будынак і разграмілі яго, знішчыўшы камп'ютары, дакументы навукоўцаў і беспілотнікі, пасля чаго падпалілі будынак.
У Інстытуце Босу пацвердзілі, што ў гэтым годзе ў краіне ўжо зарэгістравалі шэсць нападаў шымпанзэ на людзей, але гісторыя з гэтым дзіцём стала першай са смяротным вынікам.
Спецыялісты адзначаюць, што шымпанзэ не баяцца людзей і часам, калі яны вельмі ўзбуджаныя, не могуць сябе кантраляваць, што робіць іх агрэсіўнымі. Навукоўцы патлумачылі, што з-за недахопу ежы малпы пакідаюць свае звыклыя месцы пражывання і набліжаюцца да людзей.
Арангутан змог залячыць рану пры дапамозе лекавай расліны. Такое ў дзікай прыродзе адбылося ўпершыню
Дзіўныя падзеі ў заапарку Даласа. Там пачалі знікаць і гінуць жывёлы
Кітай хоча прымусіць малпаў размнажацца ў космасе