Работнік БТ: Калі тэрміновы сюжэт, а эксперта не знайшлі, у кадр сядае мантажор, і ты падпісваеш яго «палітолаг»

Былы тэлевядучы і палітзняволены Дзмітрый Лукша ў другой частцы ТОКу расказаў пра практыку стварэння пастановачных ролікаў на беларускім тэлебачанні.

30.09.2024 / 07:00

Дзмітрый Лукша. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Згадваючы сваю працу на беларускім тэлебачанні, Дзмітрый Лукша расказаў, як у кадр траплялі людзі, якіх выдавалі за іншых.

@tokbelarus Бывший ведущий «Зоны Х» Дмитрий Лукша рассказал о своих коллегах #телевидение #милициябеларуси #беларусь #милиция #полиция #нашаніва #лукашенко ♬ transgender - &lt3

«Так здаралася ў выпадку, калі [трэба зняць] вельмі тэрміновы сюжэт. Ты проста не паспяваеш знайсці нейкага эксперта. І банальна мог знайсціся нейкі інжынер мантажу. Яго паставілі, падпісалі «Андрэй Андрэеў, палітолаг». І ты яму гаворыш, што трэба сказаць».

«Гэта было праз спешку. Хоць гэта таксама няправільна», — заўважае былы бэтэшнік і сцвярджае, што сам ён такога не рабіў.

«Я іду па мантажцы і бачу, што запісваюць якога-небудзь нашага рэжысёра. Што здарылася? Потым гляджу яго па тэлебачанні, і ён выступае як палітолаг. Былі моманты, калі ты не змог знайсці нейкага чалавека, садзіш свайго знаёмага спінай і з ім запісваеш інтэрв'ю з пазіцыі, што гэта ўдзельнік падзей. Гэта здаралася», — працягвае Лукша.

Ён кажа, што памятае моманты, калі кіраўніцтва спрабавала гэта спыніць: «Ну ўсё, хлопцы, заканчвайце. Нешта шмат у нас гаворачых спін у кадры». Але гэта было распаўсюджана, на жаль».

***

Дзмітрый Лукша нарадзіўся ў 1989 годзе. У канцы 2000-х і першай палове 2010-х працаваў на БТ, быў вядучым «Зоны Х».

У 2020 здымаў пратэсты для казахстанскага тэлеканала «Хабар». У 2022 быў арыштаваны і прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у дэманстрацыях і «дыскрэдытацыю Беларусі». Разам з ім была асуджаная яго жонка Паліна Палавінка. Адбываў пакаранне ў калоніі ў Шклове.

Вызваліўся 3 ліпеня 2024 года па памілаванні адначасова з жонкай, пасля чаго сям’я з’ехала ў Польшчу.

Глядзіце цалкам:

«Тур — якасная прапаганда. А Азаронак… Мой сусед менш паскудных слоў кажа»

«Я памятаю свой шок, а мне кажуць: «Зламалі». Лукша расказаў, як запісвалі відэа з Кастусёвым пасля выбараў-2010

Лукша расказаў пра свой удзел у прапагандысцкім фільме «Малады фронт. Кіднэпінг»

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава

Nashaniva.com