Ціханоўскую ў ЗША ўзнагародзілі прэміяй у галіне правоў чалавека
Яна прысвяціла яе палітвязням і журналістам.
27.09.2024 / 10:02
Фота: ОСТ
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская атрымала прэмію Lantos Human Rights Prize у Вашынгтоне. Штогадова ганаровы знак уручаецца за актыўную барацьбу за правы чалавека, паведамляе яе прэс-служба.
У 2024-м узнагароду атрымалі Святлана Ціханоўская і Яўгенія Кара-Мурза за мужнасць і рашучасць у змаганні супраць дыктатуры на постсавецкай прасторы. Раней лаўрэатамі прэміі станавіліся такія выбітныя асобы як Далай-лама, Хілары Клінтан, Шымон Перэс.
Пасля атрымання ўзнагароды Святлана Ціханоўская звярнулася да аўдыторыі, каб пра працяглую барацьбу беларусаў за дэмакратыю і пра парушэнні правоў чалавека ў краіне. Асаблівы акцэнт у прамове лідарка зрабіла на лёсах тых, хто працягвае аказваць супраціў у Беларусі, і тых, хто знаходзіцца за кратамі:
«Сёння я прымаю гэтую прэмію не за сябе, а за ўсіх тых, хто працягвае змагацца за Беларусь:
➖ За нашых журналістаў, вымушаных з’ехаць у выгнанне, але якія працягваюць даносіць праўду да людзей унутры краіны. І для тых, хто знаходзіцца за кратамі. Для такіх, як Ігар Лосік з Радыё Свабода, які парэзаў сабе вены ў знак пратэсту супраць жорсткасці сваіх турэмшчыкаў.
➖ За ўсіх нашых бясстрашных жанчын, такіх як Марыя Калеснікава, якая парвала свой пашпарт на кавалкі, каб не быць дэпартаванай з Беларусі, і цяпер рэжым яе павольна забівае.
➖ За праваабаронцаў, такіх як наш лаўрэат Нобелеўскай прэміі Алесь Бяляцкі, якому прысудзілі 10 гадоў за дапамогу рэпрэсаваным і за заклікі да нацыянальнага дыялогу.
➖ За актывістаў, такіх як Паліна Шарэнда-Панасюк, маці дваіх сыноў, якая адмовілася ад беларускага грамадзянства ў знак пратэсту супраць несправядлівага суда і цяпер падвяргаецца катаванням у турме.
➖ За майго мужа Сяргея, які знаходзіцца ў ізаляцыі ўжо 500 дзён, адбываючы свой 19-гадовы тэрмін», — сказала яна.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Сорасам-малодшым