Рыжанкоў сустрэўся ў Нью-Ёрку з міністрам замежных спраў Венгрыі
Міністр замежных спраў Беларусі ў рамках Генасамблеі ААН сустрэўся з міністрам замежных спраў і замежнага гандлю Венгрыі Петэрам Сіярта. Абмяркоўваліся «праекты ў непадсанкцыйных галінах», сітуацыя ва Украіне, энергетыка, сельская гаспадарка і спорт, паведамляе МЗС Беларусі.
27.09.2024 / 08:31
Фота: МЗС Беларусі
«Петэр Сіярта пацвердзіў прынцыповую пазіцыю Венгрыі аб недапушчальнасці дыскрымінацыі спартсменаў па палітычных матывах і выкарыстання спорту ў палітычных мэтах. Бакі таксама канстатавалі супадзенне пазіцый аб контрпрадуктыўнасці незаконных санкцый, якія накладаюцца Захадам на шэраг дзяржаў свету», — распавялі ў Міністэрстве замежных спраў.
Акрамя таго, Рыжанкоў сустрэўся з міністрамі замежных спраў ААЭ, Нікарагуа, Узбекістана, дзяржсакратаром Святога Пасаду кардыналам П'етра Паралінам, а таксама прэзідэнтам Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа Мір'янай Спалярыч-Эгер.
Рыжанкоў заклікаў Літву аднавіць адносіны, але суправадзіў заклік грубай прапагандай
Літва пабачыла ў закліках Рыжанкова рэкламны ход, а то і правакацыю