Вядоўцы вяселляў мусяць паспяшацца ў падатковую, каб не застацца без працы. Важныя змены для самазанятых і ІП з 1 кастрычніка

З 1 кастрычніка нельга будзе адкрыць ІП па шэрагу відаў дзейнасці, а некаторым самазанятым нельга будзе працаваць без рэгістрацыі індывідуальным прадпрымальнікам. 

27.09.2024 / 09:17

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пачынаючы з наступнага месяца, самазанятыя грамадзяне, якія вядуць святы і карпаратывы, больш не змогуць працягваць сваю дзейнасць без рэгістрацыі ў якасці ІП ці юрасобы. Тое самае тычыцца музыкаў, акцёраў і танцораў, якія выступаюць індывідуальна.

Адкрыць ІП па вышэй згаданых відах дзейнасці можна толькі да 1 кастрычніка 2024 года. Пры гэтым, працаваць у якасці ІП яны змогуць толькі да канца 2025 года. Каб працаваць далей (пачынаючы з 1.01.2026), трэба будзе зарэгістраваць юрыдычную асобу.

З новага пераліку відаў дзейнасці для ІП, які будзе дзейнічаць з 1 кастрычніка, выключаныя:

Тыя ІП, чые віды дзейнасці не трапілі ў абноўлены спіс, змогуць працягваць працаваць як ІП толькі да 31.12.2025. Для працягу дзейнасці ім трэба будзе трансфармавацца ў юрыдычную асобу.

Паводле ацэнак падатковага ведамства, больш за 90 працэнтаў ІП трапілі ў абноўлены пералік па відах дзейнасці.

Па стане на 1 студзеня 2024 года ў Беларусі налічвалася 252 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. Атрымліваецца, што змены закрануць каля 25 тысяч ІП па ўсёй краіне.

Рамеснікаў абавяжуць плаціць унёскі ў ФСАН. Сума не маленькая

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве?

«Хочуць прымусіць людзей працаваць за капейкі». Дальнабойшчыкі — пра намеры пазбавіць іх бясплатных медыцынскіх паслуг

Nashaniva.com