Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Беларуская блогерка Алена Кардон-Мелавацкая прадэманстравала свае няўдалыя эксперыменты з вуснамі. Спачатку яна спрабавала іх павялічыць, але атрымалася неідэальна. Каб выправіць вынік, блогерка вырашыла вывесці філер. Але эфект атрымаўся яшчэ больш жудасны.

27.09.2024 / 13:24

Тут і далей скрыншоты відэа ў тыктоку Алены Кардон-Мелавацкай

У Алены Кардон-Мелавацкай 140 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і 30 тысяч падпісчыкаў у тыктоку. Раней яна пазіцыянавала сябе як сэкс-коўч, цяпер жа навучае іншых экспертаў, як весці сацыяльныя сеткі.

@belarusnovosti Белоруска Алёна показала, какой ужас может случиться с губами, если хочешь их увеличить — а потом уменьшить #беларусь #беларус #медицина #мед #губы #пластика #здоровье ♬ Carmen Habanera, classical opera(1283412) - perfectpanda

Блогерка вырашыла павялічыць вусны з дапамогай уколаў, але вынік яе расчараваў. Філер размеркаваўся няправільна, і ў вуснах утварылася два шарыкі, асабліва прыкметныя пры нанясенні макіяжу.

Непрыемны эфект — таму блогерка зноў звярнулася да спецыялістаў, каб вывелі філеры. Яна жартавала, што будзе «выдаляць вусны».

У такіх выпадках звычайна ў патрэбную вобласць уводзіцца спецыяльны прэпарат — фермент гіялуранідаза, які расшчапляе гіялуронавую кіслату. Тэарэтычна вусны павінны прыйсці ў норму літаральна праз пару гадзін. Але ад пабочных эфектаў ніхто не застрахаваны.

— Я ведала, што гіялуранідаза — даволі алергічны прэпарат, — распавяла блогерка ў тыктоку. — А я — алергік. У мяне алергія на мёд, на пеніцылін і на розныя віды ўкусаў. Я ведала, што мае вусны разнясе. Але што да такога памеру, я, канечне, не падазравала…

Алена прызналася, што ўводзіць фермент гіялуранідаза даволі балюча, але гэта яе не спыніла. Яна стала чакаць, калі ж філер растварыцца. З кожнай гадзінай вусны станавіліся толькі больш. Праз пяць гадзін яны распухлі так, што блогерцы стала цяжка размаўляць. А праз шэсць яна паехала ў аптэку па антыгістаміннае.

Жанчына не губляла аптымізму і жартавала з сітуацыі:

— Не магу толькі зразумець, чаму я еду на «Фардзе», а не на «Лексусе».

@myloveadskaya Коротко о оом как я решила удалить губы #гиалуронидаза #отек #филлер #выведениефиллера ♬ Nothing Is As Effective As Defeat - Dakota Suite

Пасля прыёму лекаў ад алергіі ацёк усё ж стаў паступова сыходзіць. Вечарам наступнага дня філер яшчэ не растварыўся, але на вуснах пачалі з'яўляцца маршчынкі і заломы — а гэта значыць, што прэпарат нарэшце пачаў працаваць як трэба.

— Ацёку Квінке не было, хоць я вельмі алергены чалавек. Я не хвалявалася. Мне было ўсё роўна. Памру дык памру. Можа, у божанькі на мяне іншыя планы.

У каментарыях у тыктоку спыталі, ці плануе Алена зноў паспрабаваць павялічыць вусны. «Так, але думаю, не раней, чым праз месяц», — адказала блогерка.

«У Беларусі абышлося б даражэй». Блогерка адсвяткавала вяселле на Паўночным Кіпры і распавяла, колькі гэта каштуе 

У мінскім шматпавярховіку з’явіўся столік, каб дзяліцца з суседзямі ежай. А вы б рызыкнулі пачаставацца?

Блогерка-ябацька выйшла замуж за прапагандыста з «Мінскай хвалі»

Закаханыя ў Мінску хацелі сабраць з падпісчыкаў $10 тысяч на вяселле мары. Колькі ж у выніку ім заданацілі?

Nashaniva.com