Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры
Адзін дурань загадаў — другі выканаў.
25.09.2024 / 22:42
Скрын відэа: dosye_shpiona / Telegram
Відэа, на якім расійскі вайсковец сярод поля з высокай пасохлай расліннасцю падпальвае свой аўтамабіль, з'явілася ў расійскім тэлеграм-канале «Дасье шпіёна».
Як тлумачыць сам вайсковец, камандзір забараніў яму выкарыстоўваць аўтамабіль без дазволу. А калі загад быў парушаны, то ў якасці пакарання камандзір загадаў знішчыць аўтамабіль.
Скрын відэа: dosye_shpiona / Telegram
Вайсковец аблівае сваю «Ніву» вадкасцю з некалькіх пластыкавых бутэлек і падпальвае. Ад успышкі полымя ледзь не загараецца сам.
Відэа суправаджаецца інфармацыяй аб тым, што выпадак адбыўся ў адным з падраздзяленняў 42-й мотастралковай дывізіі, якое размешчана ў Арэхаўскім раёне Запарожскай вобласці.
Таксама паведамляецца, што некантралюемае полымя ахапіла поле і лясную паласу, у якой размяшчалася баявая тэхніка падраздзялення. У выніку пажару быццам бы згарэлі чатыры бронетранспарцёры МТ-ЛБ і два танкі Т-72.
Як расійскія вайскоўцы перастралялі адзін аднаго — драматычная гісторыя з-пад Луганска
Расійскія вайскоўцы абрабавалі яшчэ адзін магазін. Пост аб гэтым выклікаў бурную дыскусію
Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа