У Пецярбургу курсант Вайсковай акадэміі забіў жанчыну, прыняўшы яе слыхавы апарат за шпіёнскую прыладу

Вайсковы суд у Санкт-Пецярбургу арыштаваў курсанта мясцовай Вайсковай акадэміі Мікалая Ціханава, якога абвінавачваюць па артыкуле аб забойстве, паведаміла прэс-служба гарадскіх судоў. Абставіны забойства вельмі незвычайныя.

24.09.2024 / 16:58

Мікалай Ціханаў. Фота: тэлеграм-канал «78»

Паводле версіі следства, Ціханаў 22 верасня праз сварку збіў жанчыну да смерці. У судзе ён адмовіўся даваць паказанні.

Расійскія тэлеграм-каналы са спасылкай на крыніцы прыводзяць некаторыя падрабязнасці. Паводле іх інфармацыі, 28-гадовы Мікалай Ціханаў — курсант Вайсковай акадэміі імя Мажайскага. 22 верасня ён пазнаёміўся ў начным клубе з 41-гадовай жанчынай са слабым слыхам, а пасля клуба яны паехалі дадому.

Калі пара засталася сам-насам, курсант нібыта прыняў гук слыхавога апарата за гуказапісвальную прыладу. Як сцвярджае тэлеграм-канал «78», жанчына сказала, што яна іншаземка, а таксама запыталася ў Ціханава пра вайсковую службу. Праз гэта ён вырашыў, што яна ўкраінская шпіёнка, і забіў яе.

У Пермскім краі забілі 27-гадовую дзяўчыну і яе 7-гадовую дачку. У забойстве падазраецца баец ПВК «Вагнер»

У «ЛНР» на 11 гадоў калоніі асудзілі Героя Расіі. Ён забіў дзяўчыну, замочваючы зорку героя

Прысуджаны да 25 гадоў калоніі за канібалізм валгаградзец з'ехаў на вайну з Украінай

Nashaniva.com