У Лунінецкім раёне з будынка крамы знік сцяг. Праз тры гады затрымалі хлопца
Хлопец здаў адбіткі пальцаў у ваенкамаце, а неўзабаве ім зацікавіліся сілавікі.
24.09.2024 / 15:57
Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Тры гады таму прадавец крамы аграгарадка Дзятлавічы Лунінецкага раёна паскардзілася ў міліцыю, што ўначы хтосьці сарваў з будынка крамы дзяржаўны сцяг і зламаў флагшток.
На месца выклікалі эксперта Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Недалёка ад крамы ён знайшоў бутэльку з-пад піва з адбіткам пальца. Аднак супадзенняў у базе не было.
Ужо ў 2024 годзе падчас прызыўной кампаніі 21-гадовы мясцовы жыхар здаў у ваенкамаце адбіткі пальцаў. Неўзабаве яго затрымалі: аказалася, яго адбітак супаў са знойдзеным на бутэльцы тры гады таму.
Сілавікі сцвярджаюць, што хлопец прызнаў сваю віну ў тым, што скраў дзяржаўны сцяг. Яму пагражае ад штрафу да трох гадоў турмы.
Сілавікі зладзілі аблаву ў Глыбокім
Затрымалі мужа і жонку за ўдзел у пратэстах 2020-га
Палітзняволеную Аксану Ляпко асудзілі на тры гады калоніі