Лукашэнка: Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан

Ён таксама нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужачых у самой арміі. 

24.09.2024 / 13:24

Фота БелТА

Армію трэба страсянуць і прывесці ў ідэальны стан. Такое патрабаванне Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, піша БелТА.

Ён таксама нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужачых у самой арміі: «Каб не было залішняй муштры, каб фізічна былі гатовыя хлопцы. Фізпадрыхтоўка, як і агнявая, тактычная і вывучэнне відаў сучаснай зброі, павінна быць на першым месцы».

«Гэта значыць армію трэба страсянуць і прывесці яе ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць адзінства ў грамадстве і дысцыпліна.

Скончым «разборкі» ў сельскай гаспадарцы па ўборцы і іншых пытаннях, наступіць зімовы перыяд — праверка будзе вельмі жорсткая па ўсіх напрамках. Вайскоўцаў у цэлым. Не толькі арміі, але і МУС, Камітэта дзяржбяспекі. Кожнаму нарэзаныя задачы, усе ўсё ведаюць — трэба выконваць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што трэба рыхтавацца да вайны

Nashaniva.com