Прапаганда патлумачыла, чаму ў эфір сталі запрашаць Пратасевіча

Блогер, а цяпер электразваршчык Раман Пратасевіч апошнім часам раптам стаў часцей з'яўляцца ў эфірах дзяржаўных прапагандыстаў. З чаго б такая ўвага?

22.09.2024 / 16:03

Раман Пратасевіч на стрыме ў Рыгора Азаронка. Скрын відэа

Кірыл Казакоў, намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны», патлумачыў.

«Я разумею адну рэч: наколькі наогул фармат жыцця Рамана Пратасевіча цяперашні ёсць пэўным стымулам для тых людзей, якія выпадкова апынуліся ў гэтай тусоўцы. Яны на яго глядзяць і разумеюць: за ўсё тое, што зрабіў ён, яму даравалі, ён мае магчымасць працаваць, ён мае магчымасць падарожнічаць, ён мае магчымасць нават даносіць сваю пазіцыю ў стрыме ў Азаронка, то-бок ён мае магчымасць вярнуцца да нармальнага жыцця. І там падгарае па поўнай катушцы», — сказаў ён у эфіры ютуб-канала «Мінск-Навін».

«Чалавек усвядоміў і пераабуўся ў правільныя чаравікі — і ўсё», — дадаў Казакоў.

Пратасевіч: У нас у цэху мужыкі-зваршчыкі зарабляюць па 9-10 тысяч рублёў

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА

Пратасевічу адмянілі гіганцкі штраф, і ён паляцеў на адпачынак у Дубай

Раман Пратасевіч працуе на Мінскім электратэхнічным заводзе імя Казлова ФОТАФАКТ

Nashaniva.com