Беларускіх студэнтаў цэнтралізавана вазілі ў анексаваны Расіяй Крым

Яшчэ ў канцы жніўня паведамлялася, што на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва была апублікаваная аб'ява, у якой студэнтаў універсітэта запрашалі прыняць удзел у мерапрыемстве ў акупаваным Крыме — «Саюзная дзяржава: мастацтва быць разам», якое планавалася правесці з 9 па 15 верасня. Як выявілі эксперты па адукацыі з маніторынгавай групы @iSANS_Belarus, мерапрыемства сапраўды адбылося, і туды прывозілі студэнтаў з беларускіх ВНУ, піша «МотолькоПомоги».

21.09.2024 / 18:00

Больш за тое, удзел беларускіх студэнтаў у паездцы на акупаваныя тэрыторыі не быў лакальнай ініцыятывай толькі БДУКМ, а насіў цэнтралізаваны характар.

Гэтым разам на акупаваныя тэрыторыі Украіны вазілі таксама студэнтаў МИТСО, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і навучэнцаў Гродзенскага гуманітарнага каледжа.

«Гэтая сітуацыя цалкам пацвярджае нашы здагадкі аб тым, што беларускія навучальныя ўстановы ўсё часцей будуць цэнтралізавана вывозіць навучэнцаў і студэнтаў на акупаваныя тэрыторыі Украіны. Калі ў пачатку чэрвеня мы казалі пра першы зафіксаваны выпадак цэнтралізаванага вывазу маладых людзей з боку асобнага ўніверсітэта (БДУІР), то цяпер гаворка ідзе пра першы агульнанацыянальны ўдзел устаноў адукацыі ў мерапрыемствах на акупаваных тэрыторыях пад шыльдай «Саюзнай дзяржавы», — лічаць прадстаўнікі маніторынгавай групы.

Эксперты перакананыя, што такая практыка будзе працягвацца, а расійскі бок будзе і далей выкарыстоўваць акупаваныя тэрыторыі як пляцоўку для легітымізацыі іх акупцыі праз правядзенне на іх міжнародных мерапрыемстваў пры ўдзеле беларускіх грамадзян.

Сікорскі прапанаваў перадаць Крым на 20 гадоў пад мандат ААН

«Рассупрацоўніцтва» вазіла беларускіх дзяцей у Крым

Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна

Рапс, які вывозіцца з акупаваных украінскіх тэрыторый, перапрацоўваюць у Беларусі

Nashaniva.com