У Германіі знайшлі раней невядомую п'есу Моцарта

Твор захоўваўся ў бібліятэцы Лейпцыга і быў выпадкова знойдзены падчас падрыхтоўкі да перавыдання поўнага спісу твораў Моцарта. Ён будзе выканана ў суботу, 21 верасня, у оперным тэатры Лейпцыга, піша Deutsche Welle.

20.09.2024 / 22:24

Вольфганг Амадэй Моцарт

Гаворка ідзе пра 12-хвілінны твор пад назвай Serenate ex C, напісаны Вольфгангам Амадэем Моцартам у падлеткавым узросце, паведаміла нямецкае інфармацыйнае агенцтва dpa 19 верасня.

П'еса захоўвалася сярод іншых нот у Музычнай бібліятэцы Лейпцыга і была знойдзеная падчас падрыхтоўкі да перавыдання так званага Каталога Кёхеля (Köchelverzeichnis) — поўнага спісу твораў Моцарта ў храналагічным парадку.

Як мяркуюць спецыялісты, п'еса была напісаная маладым геніем у канцы 1760-х гадоў, калі яму было ад 10 да 13 гадоў. Кампазіцыя вельмі падобная да твораў Моцарта, хоць пакуль аўтарства не даказана на 100%.

Тым не менш, музыказнаўца з Міжнароднага фонду Моцартэум Ульрых Лайзінгер гатовы выключыць аўтарства іншых кампазітараў і сцвярджае, што гэта твор юнага Моцарта — «да гэтага часу невядомы і вельмі чароўны».

У суботу, 21 верасня, знаходку прадставяць шырокай грамадскасці ў оперным тэатры Лейпцыга, дзе п'еса будзе выканана на публіцы.

«Пасля рэпетыцый плача па начах». Спявачка Асіят Сайгідава сыграе Рагнеду ў расійскай этна-оперы з Шаманам

Сігоў і Зелянкоўская з’явяцца ў спектаклі па Арлову

Падтрымка, якую ў Польшчы вылучалі і беларускім тэатрам, стала даступнай толькі ўкраінцам? Разабраліся, што адбываецца і як жыве незалежны тэатр за мяжой

Nashaniva.com