Больш за паўмільёна беларусаў знаходзяцца ў Еўрасаюзе — Чалы

Эканаміст Сяргей Чалы пракаментаваў даныя аб выдачы беларусам дазволаў на жыхарства.

20.09.2024 / 21:56

Ілюстрацыйнае фота: internationalinvestment.biz

У чарговым выпуску праграмы «Чалы: Эканоміка» яе аўтар звярнуў увагу на апублікаваныя раней даныя аб тым, што за 2023 год больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі першы дазвол на жыхарства ў ЕС.

«Што цікава, прыблізна палову складаюць ДНЖ па працы і 42,5% па іншых прычынах. Чытай, гэта палітыка. (… ) І гэта толькі 23-ці год.

Я думаю, што ўпэўнена можна гаварыць, што больш за палову мільёна беларусаў знаходзіцца за мяжою», — падкрэслівае эканаміст.

Сяргей Чалы. Скрын відэа: Belarus_Files / YouTube

Па словах Чалага, такая сітуацыя — «у чыстым выглядзе гуманітарная катастрофа». Ён звяртае ўвагу, што 500-600 тысяч чалавек складаюць 6-7% ад агульнай колькасці насельніцтва.

Чалы згадвае, што прыкладна год таму была ацэнка Карпянкова, які ў адным з сваіх выступленняў у вайсковай часці 3214 расказваў пра тое, што з 2020 года з Беларусі выехала 350 тысяч. Калі да гэтай лічбы дадаць даныя за 23-ці год, то атрымаецца больш за 600 тысяч.

Эканаміст заўважае, што не ўпэўнены ў тым, што гісторыя з выездам беларусаў скончылася.

Лічбы, ад якіх страшна. Больш за 280 тысяч беларусаў атрымалі дазволы на жыццё ў ЕС у 2023. Больш толькі ва ўкраінцаў

Чалы тлумачыць, чаму ў Беларусі растуць даходы і людзі пабеглі па крэдыты

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Чалы: Асабліва трывожна за Наталлю Качанаву

Nashaniva.com