Кінафэст «Паўночнае ззянне» сёлета будзе вяртаць нас да каранёў

X Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» адбудзецца з 4 па 21 лістапада. Ён будзе прысвечаны тэме пошуку сваёй ідэнтычнасці праз пераасэнсаванне мінулага і вяртанне да каранёў. 

20.09.2024 / 21:13

Слоган і асноўны лейтматыў юбілейнага «Паўночнага ззяння» — «Вярнуцца да каранёў». Гэтая канцэпцыя перагукаецца з папярэднімі: «Як дома» з 2022 года і «Увага адлегласць» з 2023-га.

Кінафестываль у канцэпцыі гэтага года не дае нейкія дакладныя адказы, што такое «карані» ці «ідэнтычнасць», хутчэй заклікае паразважаць, пазадаваць сабе пытанні, паўспамінаць, можа прыгадаць нейкія беларускія словы, якія казала бабуля. Гэта адбілася і ў трэйлеры «Ззяння-2024».

Кінафестываль пройдзе ў гібрыдным фармаце: афлайн у Таліне, Вільні і Варшаве, а таксама бясплатна ў анлайн па ўсім свеце. Наперадзе шмат поўнаметражнага і кароткаметражнага, ігравога і дакументальнага кіно розных жанраў з Паўночных і Балтыйскіх краін, Беларусі і Украіны.

Сачыць за навінамі фэсту вы можаце ў сацыяльных сетках праекта FB, Instagram, Telegram.

А таксама можна зрабіць данат, каб «Ззянне» яшчэ мінімум 10 гадоў было вашым арыенцірам у свеце годных фільмаў.

 

Чатыры беларускія фільмы, якія вы не бачылі

«Калі ў кінатэатры стаяць чэргі, ні ў каго не будзе пытання, ці ёсць беларускае кіно, ці няма»

Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным

Nashaniva.com