«Тры месяцы харчаваўся жабамі». На Херсоншчыне УСУ ўзялі ў палон расійскага марпеха з дапамогай дрона «Баба Яга»

Узброеныя сілы Украіны ўзялі на Херсоншчыне ў палон салдата марской пяхоты расійскай арміі з дапамогай цяжкага дрона мадэлі «Баба Яга», паведаміў 20 верасня ў тэлеграме ўкраінскі журналіст Юрый Бутусаў.

20.09.2024 / 17:52

Скрыншот з відэа ButusovPlus

Як паведамляе журналіст, палонны служыў у 61-й асобнай брыгадзе марской пяхоты расійскай арміі. Афіцэры адправілі яго на адзін з астравоў у Херсонскай вобласці з сухпайком, разлічаным на 21 дзень, і, па сутнасці, кінулі на волю лёсу.

«Алімаў правёў там цэлыя тры месяцы, харчаваўся жабамі, карэннем чароту і піў ваду з Дняпра. Але не здаваўся і верыў, што яго забяруць. Вера знікла, калі яго параніла ў нагу, а абяцанкамі пра эвакуацыю кармілі яшчэ два месяцы. Калі нага стала зусім кепскай, ён выйшаў і здаўся ўкраінскаму дрону», — напісаў Бутусаў.

Пры гэтым 22-гадовы Андрэй Алімаў пра свой намер здацца ў палон паведаміў аператару БПЛА з дапамогай плаката з надпісам «Можна што-небудзь паесці? Сіл няма».

Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа

Украінскім палонным сёння перад абменам уручылі пакеты з лукашэнкаўскай сімволікай

Амерыканскія журналісты пабывалі ва ўкраінскай турме, набітай маладымі расійскімі прызыўнікамі

Nashaniva.com