З аўкцыёну амаль за мільён даляраў прадаюць калісьці знакаміты завод

На аўкцыённай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы выстаўленыя некалькі лотаў, што адносяцца да вядомага ў мінулым беларускага завода. Гаворка ідзе пра віцебскую фабрыку КІМ. Спачатку гэта азначала «Камуністычны інтэрнацыянал моладзі», а ў часы незалежнасці абрэвіятуру сталі расшыфроўваць як «Класіка індустрыі моды», піша Blizko.by.

20.09.2024 / 17:42

Комплекс будынкаў знаходзіцца ў Віцебску па вуліцы Максіма Горкага, 42.

На таргі выстаўленыя наступныя будынкі, ніводзін з якіх не выкарыстоўваецца:

Пачатковая цана галоўнага корпуса — 1 056 459 рублёў, фарбавальнага корпуса — 671 987 рублёў, прыбудовы да фарбавальнага корпуса — 174 981 рубель, будынка кандыцыянераў — 606 542 рублі, трансфарматарнай падстанцыі — 131 349 рублёў.

З улікам кроку таргоў і неабходнасці кампенсаваць выдаткі на правядзенне таргоў пакупнік павінен будзе заплаціць за галоўны корпус мінімум 1 110 912 рублёў, або 345 550 даляраў па актуальным курсе Нацбанка.

А кошт усіх пяці асноўных лотаў з кампенсацыяй выдаткаў складзе 2 777 298 рублёў, або 863 883 даляраў ЗША.

Фабрыка КІМ пачала працу яшчэ ў 1931 годзе як панчошна-шкарпэтачная фабрыка. Пасля асвоіла выпуск трыкатажных вырабаў, спартыўных касцюмаў, жаночай бялізны і іншых тавараў. Завод быў вялікім, будаваў інтэрнаты для сваіх супрацоўнікаў, а дом культуры камбіната (1988) цяпер вядомы як канцэртная зала «Віцебск» — гэта адна з асноўных канцэртных пляцовак міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».

З канца 1990-х камбінат перажываў моцны заняпад, спробы рэарганізацыі не надта дапамаглі, і ў 2019 годзе фабрыка была ліквідавана з-за банкруцтва.

Таргі пройдуць 15 кастрычніка 2024 года.

У Мінску прадаюць прыбіральню за 130 тысяч рублёў

Такога ў райцэнтрах яшчэ не было. У Смаргоні пустуючы завод ператварылі ў велізарны гандлёвы цэнтр

У Мінску прадаюць цэлы падземны горад — за пяць мільёнаў даляраў

У Мінску прадаюць пасажырскі цеплаход разам з прычалам

Nashaniva.com