Турэцкія банкі плануюць выйсці са здзелак з удзелам Беларусі

Амаль усе банкі ў Турцыі імкнуцца спыніць абслугоўванне здзелак, звязаных з Расіяй і Беларуссю, перадаўшы іх адной мясцовай фінансавай установе. Пра гэта піша расійскае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў турэцкім фінансавым кансалтынгу.

19.09.2024 / 18:47

Фота: emlakkatilim.com.tr

Паводле крыніцы, амаль усе турэцкія банкі хочуць цалкам выйсці са здзелак з удзелам Расіі і Беларусі, пакінуўшы іх банку Emlak Katılım, «каб абараніць сябе ад магчымых праблем у будучыні ў выглядзе патэнцыйных абмежаванняў і санкцый».

У сувязі з гэтымі рызыкамі многія турэцкія банкі ўжо цяпер могуць вяртаць уваходныя даляры і еўра па здзелках, звязаных з кампаніямі з РФ і РБ, пры гэтым раяць звяртацца ў Emlak Katılım для правядзення плацяжоў у нацыянальных валютах.

Гаворка ідзе пра прыватныя і дзяржаўныя турэцкія банкі, якія не маюць заходніх партнёраў. Фінансавыя ўстановы з заходнім удзелам ужо спынілі абслугоўванне аперацый, звязаных з Расіяй і Беларуссю, раней.

З Беларусі сышоў буйны валютны брокер. Беларускі рынак Форэкс у заняпадзе

У Кітаі банкі заварочваюць 80% плацяжоў у юанях ад расійскіх фірмаў

Банкі зніжаюць прыбытковасць па валютных дэпазітах да 0,1%. Тлумачым матэматыку

Nashaniva.com