Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін
Маці пяці дзяцей асудзілі за стварэнне «экстрэмісцкага фарміравання» і ўдзел у пратэстах.
19.09.2024 / 17:08
Вольга Залатар
Шматдзетную маці Вольгу Залатар затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Яна якраз везла 10-гадовую дачку ў музычную школу.
Супрацоўнікі ГУБАЗіКа развярнулі яе машыну і правялі да дому. Там прайшоў ператрус, пасля якога Вольгу забралі ў ізалятар, а пазней перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Абвінавацілі яе па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання); ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 16 ч. 1 арт. 342 (пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
3 снежня 2021 года Залатар пакаралі чатырма гадамі калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
19 верасня 2024 года скончыўся прызначаны ёй тэрмін. Вольга адседзела яго да канца.
Вольга Залатар — магістарка сацыялогіі, маці пяцярых дзяцей. Падчас выбараў 2020 года яна была назіральніцай, працавала валанцёркай каля Акрэсціна.
Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня
Гарбунова: «Не мужчынам, якія з'ехалі ў 2020-м, расказваць мне пра рэпрэсіі і катаванні»
У жніўні па памілаванні вызвалілася палітзняволеная пенсіянерка Наталля Таран