Трамп заявіў, што можа сустрэцца з Зяленскім на наступным тыдні

45-ы прэзідэнт ЗША і кандыдат на наступных выбарах Дональд Трамп заявіў, што можа правесці сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім на наступным тыдні, калі той прыбудзе на пасяджэнне Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, піша Украінская праўда.

19.09.2024 / 08:40

Дональд Трамп. Фота: Manuel Balce Ceneta / AP

У адказ на пытанне журналістаў, ці правядзе ён сустрэчу з Зяленскім, Трамп адказаў: «Напэўна, так».

Ніякіх падрабязнасцяў Трамп не паведаміў.

Раней Зяленскі заявіў, што хоча прадставіць мірны план прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, кандыдату ў прэзідэнты Камале Харыс і Трампу. 

Плануецца таксама сустрэча Зяленскага з Камалай Харыс.

Прэзідэнт Украіны выступіць на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 25 верасня.

Іранскія хакеры пераслалі крадзеную інфармацыю са штаба Трампа ў штаб Байдэна — ФБР

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа

Палякі Пенсільваніі могуць вызначыць хто стане прэзідэнтам ЗША, Харыс ці Трамп. Як так атрымалася?

Nashaniva.com