Жыхара Кіраўска другі раз за год судзяць па палітычным артыкуле. Раней казалі, што ён «хацеў сарваць выбары»

Але цяпер Юрыя Аверкава судзяць зусім за іншае.

20.09.2024 / 15:43

Юрый Аверкаў. Фота з ягонай старонкі ў «Аднакласніках»

Юрыю Аверкаву 53 гады. Ён нарадзіўся ў Казахстане, у горадзе Какшэтаў. Апошнія 25 гадоў жыў у Кіраўску Магілёўскай вобласці. Юрый займаўся ўстаноўкай дзвярэй.

Яго затрымалі ў лютым 2024 года, напярэдадні выбараў у парламент. У відэа сілавікоў яму закідалі, што ён «збіраўся сачыць за членамі выбаркамаў», а таксама «звязваўся з прадстаўнікамі плана «Перамога» і Белпола». Пасля затрымання, 23 лютага, ён атрымаў адміністратыўку за «прапаганду ці публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі».

Наступны раз Юрыя судзілі 11 чэрвеня 2024 года, ужо па крымінальным артыкуле. Абвінавачвалі яго ў «абразе прадстаўніка ўлады» (ч. 1 арт. 369 КК) — падобна, за каментары ў тэлеграме. 13 жніўня прысуд уступіў у сілу — найхутчэй, гэта пазбаўленне волі. Судзіў Аверкава старшыня суда Кіраўскага раёна Алег Дудаль.

30 верасня ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца яшчэ адзін суд над палітвязнем. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах — «навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў да ўдзелу ў масавых беспарадках» (ч. 3 арт. 293 КК) і «распальванне варожасці ці варажнечы» (ч. 1 арт. 130 КК). Сутнасць абвінавачання невядомая.

Юрыю пагражае да трох гадоў калоніі. Суддзя — Ірына Ланчава.

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў ВІДЭА

Nashaniva.com