Сцэнарыста з Барысава будуць судзіць за «заклікі да санкцыяў»

Кірыл Вевель — чалавек з тэхнічнай адукацыяй, але адзначыўся напісаннем сцэнароў і музыкі. Цяпер яму пагражае да 12 гадоў калоніі.

19.09.2024 / 08:35

Кірыл Вевель. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Па звестках ініцыятывы Digital intelligence team, Кірылу Вевелю 40 гадоў. Ён родам з Барысава. Пасля школы скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Кірыл працаваў на розных заводах і прадпрыемствах, якія прадаюць прамысловую тэхніку. Таксама ён у 2015 годзе быў заснавальнікам невялікай кампаніі Грыфком-вектар, якая прадае камплектуючыя для канвеераў (закрылася ў 2021 годзе).

Кірыл піша музыку і сцэнары да фільмаў. Ён ёсць таксама ў рэестры нацыянальных праваўладальнікаў.

Кірыла затрымалі ў студзені 2024 года. Спачатку яму далі суткі за «дробнае хуліганства». Пасля, падобна, яго не выпусцілі і завялі крымінальную справу.

Суд над Кірылам пачынаецца 23 верасня 2024 года. Яго абвінавачваюць у «закліках да санкцый» (арт. 361 КК). 

@nashaniva У Глыбокім затрымалі чалавек дванаццаць #беларусь #беларусьсейчас #глыбокае #милиция #новости #навіныбеларусі #беларус #историк #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

Работніцы суда пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцый і абразу Лукашэнкі»

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

Nashaniva.com