Пэйджары, якія выбухнулі ў Ліване, былі зробленыя ў Венгрыі

Тайваньская кампанія Gold Apollo паведаміла, што мадэль пэйджараў, якія выбухнулі ў Ліване 17 верасня, вырабляецца яе венгерскімі партнёрамі — фірмай BAC Consulting KFT, аднак выкарыстоўвае лога Gold Apollo, піша Newsru.co.il.

18.09.2024 / 13:38

Заснавальнік тайваньскай кампаніі Сюй Цзіньгуань заявіў тэлеканалу CNN, што яго фірма не мае ніякага дачынення да выбухаў: «Я таксама ахвяра. Мы займаемся бізнесам 30 гадоў. А цяпер на мяне звалілася гэта?»

Канал адзначае, што на Тайвані вытворчасць пэйджараў знаходзіцца пад жорсткай рэгуляцыяй, і ўлады ўвесь час праводзяць праверкі. Такія інспекцыі праводзіліся і на Gold Apollo, дзе ніколі не выяўлялася ніякіх праблем.

Па стане на раніцу 18 верасня, Міністэрства аховы здароўя Лівана пацвярджае гібель 11 чалавек у выніку падрываў пэйджараў, якімі карысталіся актывісты «Хезбалы».

Міністэрства аховы здароўя Лівана пацвярджае, што ў бальніцы былі дастаўлены каля 3000 параненых, сотні з іх у цяжкім або крытычным стане.

Аперацыя з пэйджарамі была праведзеная раней, бо «Хезбала» западозрыла нешта нядобрае

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters

У падкладанні выбухоўкі ў пэйджары «Хезбалы» абвінавачваецца «Масад»

Nashaniva.com