Фаршыраваныя перцы — рэцэпт

Перцы з начынкай — вячэра, якая, без сумневу, упрыгожыць ваш тыдзень. Выбірайце мясны або вегетарыянскі варыянт і атрымлівайце асалоду.

21.09.2024 / 09:01

Фота: cookingclassy.com

Гатаванне фаршаваных перцаў, на першы погляд, выглядае даволі складана, але на практыцы ўсё аказваецца значна прасцейшым. Балгарскія перцы, па сутнасці, ужо пустыя ўсярэдзіне — а таму — як быццам створаны для таго, каб быць напоўненымі смачнымі і разнастайнымі начынкамі!

Мясны варыянт: перац, фаршыраваны свінінай і булгурам

  1. Пакладзіце перцы зрэзам уніз на талерку і пастаўце ў мікрахвалёўку на 4 хвіліны на поўную магутнасць да гатоўнасці (але не рабіце іх занадта мяккімі, каб не разваліліся). Калі трэба больш часу, пастаўце яшчэ на 1 хвіліну і паўтарыце да гатоўнасці.
  2. Пакладзіце свініну на халодную патэльню і ўключыце агонь. Смажце, разбіваючы камякі, пакуль яна не пачне рабіцца карычневай. Дадайце часнок і спецыі, перамяшайце і гатуйце 1 хвіліну, затым дадайце булгур і булён. Накрыйце вечкам і тушыце 10 хвілін, пакуль булгур не стане мяккі.
  3. Разагрэйце грыль. Дадайце палову пятрушкі ў булгур, затым напоўніце ім перцы на блясе. Падсмажце перцы на грылі да хрумсткай скарынкі, пасыпце большай часткай пятрушкі, затым падавайце з ёгуртам, змяшаным з пятрушкай, якая засталася.

Вегетарыянскі варыянт: перац з сырам і гароднінай

  1. Разагрэйце духоўку да 200 °C. Адварыце рыс у рондалі з кіпячай вадой 25 хвілін або да таго часу, пакуль ён не стане мяккі, затым зліце ваду.
  2. Тым часам разрэжце перцы напалову зверху данізу і выдаліце насенне. Пакладзіце іх адкрытым бокам уверх на бляху (пры неабходнасці адрэжце лішняе ад аснове, каб яны ляжалі роўна). Выпякайце 15 хвілін.
  3. Вышмаруйце патэльню кулінарным спрэем і абсмажце цыбулю і кабачок на сярэднім агні, рэгулярна памешваючы, 4-5 хвілін або да таго часу, пакуль яны не стануць мяккія і злёгку не падрумяняцца.
  4. Дадайце памідоры, часнок, кмен і каляндру і гатуйце хвіліну, увесь час памешваючы. Перакладзеце ў вялікую жаратрывалую міску і дадайце міндаль і апельсінавую цэдру.
  5. Дадайце рыс і пятрушку, прыпраўце невялікай колькасцю солі і вялікай колькасцю перцу. Перамяшайце.
  6. Напоўніце перцы рысавай сумессю. Пасыпце сырам і вярніце ў духоўку на 10 хвілін або пакуль перцы не стануць мяккія, а начынка не стане вельмі гарачай.

Кансервуем перцы — правераны рэцэпт

Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання

Што прыгатаваць? Фаршыраваныя кабачкі — сытнае і духмянае гарачае 

Рэцэпт на выхадныя. Фаршыраваныя баклажаны — класічны італьянскі сялянскі рэцэпт

Nashaniva.com