Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пэйджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА

дапоўнена

Тысячы членаў арганізацыі «Хезбала» параненыя ў выніку падрыву прылад сувязі, якія выкарыстоўваліся групоўкай.

17.09.2024 / 18:43

Журналісты паведамляюць, што Ізраілю ўдалося ўзламаць партатыўныя пэйджары (гэтыя прылады выкарыстоўваюць для схаванай камунікацыі) і падарваць іх.

Ізраіль пакуль інцыдэнт афіцыйна не каментаваў.

Крыніцы ў службах бяспекі паведамілі агенцтву Reuters, што ў выніку інцыдэнту тысячы членаў «Хезбалы» атрымалі сур'ёзныя раненні.

Іранскія СМІ паведамляюць, што такі пэйджар быў і ў пасла Ірана ў Ліване, ён таксама ўзарваўся, амбасадар паранены.

Журналіст агенцтва бачыў, як 10 баевікоў «Хезбалы» сцякалі крывёй ад ран проста на вуліцы пасля выбухаў прылад у іх руках або кішэнях.

Паведамляецца, што звесткі пра раненні прыходзяць і з іншых рэгіёнаў Лівана.

UPD. Больш 2800 параненых з-за выбухаў пэйджараў дастаўлены ў бальніцы Лівана, больш за 8 чалавек загінулі, паведамляюць ліванскія СМІ.

Бальніцы Бейрута, Набатыі, Сайды і Ціра перапоўненыя пацярпелымі ў выніку выбухаў прылад сувязі, якія здэтанавалі ў выніку маштабнай ізраільскай дыверсіі, паведаміў выканаўца абавязкаў міністра аховы здароўя Лівана Фірас Аб'яд. 

Ізраіль пачаў наносіць удары па тэрыторыі Лівана. «Хезбала» запусціла па Ізраілю сотні ракет

«Ён быў як прывід». Як Ізраіль змог забіць аднаго з камандзіраў «Хезбалы»

«Хезбала» паведаміла пра гатоўнасць пачаць вайну супраць Ізраіля пасля забойства Ісмаіла Ханіі

Nashaniva.com