Анжаліка Борыс: Пачобут пагадзіўся на выезд з Беларусі яшчэ ў красавіку
Кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс расказала польскаму выданню Rzeczpospolita, як праходзіла яе сустрэча ў турме з палітвязнем Андрэем Пачобутам. Паводле слоў Борыс, Пачобут яшчэ ў красавіку пагадзіўся пакінуць Беларусь.
17.09.2024 / 16:51
Анжаліка Борыс была адзінай, хто за доўгі час меў магчымасць на свае вочы ўбачыць Андрэя Пачобута, які адбывае прысуджаны яму васьмігадовы тэрмін зняволення. Пра гэтую сустрэчу яна папрасіла асабіста Лукашэнку, даслаўшы яму ліст.
Сустрэча адбылася ў красавіку у Наваполацкай калоніі, Пачобут і Борыс размаўлялі дзве з паловай гадзіны.
«Па маёй просьбе ён пагадзіўся пакінуць краіну, — расказвае Борыс. — Андрэй выглядаў вельмі дрэнна. У мяне сэрца разрывалася», — так яна апісвае стан Пачобута.
Адразу пасля гэтага яна адправілася ў Варшаву і перадала гэтую інфармацыю прэзідэнту Анджэю Дуду, з якім сустрэлася 15 красавіка. Пра сам факт сустрэчы тады паведаміла прэс-служба Дуды, але без падрабязнасцяў.
«Я заклікала да перамоў аб вызваленні Андрэя. Я прасіла і буду прасіць таксама беларускія ўлады, каб яго сітуацыя змянілася. Гаворка ідзе пра жыццё майго калегі», — гаворыць Анжаліка Борыс.
Лукашэнка дазволіў спатканне ў калоніі Анжалікі Борыс з журналістам Андрэем Пачобутам
Анджэй Пачобут быў гатовы выехаць з Беларусі — Rzeczpospolita
«Гэта не нязломнасць, гэта адэкватнасць». Сябры Анджэя Пачобута пра тое, чаму ён не здаецца
Васкрасенскі хоча, каб Пачобута прыехаў забіраць асабіста Сікорскі