Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні

Пра пяць памілаваных палітвязняў лукашысты гэтым разам даручылі паведаміць Раману Пратасевічу. 

16.09.2024 / 19:01

Прозвішчы вызваленых палітвязняў:

1. Аляксандр Фікаў. Яму 44 гады, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Арыштаваны зімой 2023 года за данаты. Асуджаны 20 чэрвеня 2023 года па арт. 361-2 КК («фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання») на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 

2. Таццяна Біруля. Жанчыне 42 гады, яна з Салігорска. Была затрыманая 13 снежня 2021 года за распаўсюд пратэсных газет, пасля ёй выставілі абвінавачанні адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. 12 снежня 2022 года суддзя Алена Міснік прызнала Таццяну вінаватай і прызначыла ёй шэсць гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Напрыканцы зімы 2024 года стала вядома, што на Таццяну завялі новую крымінальную справу.

3. Анжэла Сікорская. Жанчыне 50 гадоў, яна з Мінска. Была затрыманая 15 чэрвеня 2023 года, абвінавачвалася ў абразе Лукашэнкі і іншых службовых асоб, а таксама пагрозах на іх адрас. 6 верасня 2023 года суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Сяргей Кацэр прызначыў Анжэле 4 гады калоніі агульнага рэжыму.

4. Міхаіл Корзун. Мужчыну 33 гады, затрымалі яго 10 студзеня 2022 года. Абвінавачваўся ў распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 Крымінальнага кодэкса). Суддзя Брэсцкага абласнога суда Кацярына Груда ў кастрычніку 2022 года асудзіла яго на 4 гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

5. Кацярына Джыг. Ёй 53 гады, затрыманая за каментары ў сацсетках 8 чэрвеня 2023 года. Судзілі яе па трох крымінальных артыкулах за абразу і паклёп на Лукашэнку і «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы». У Кацярыны 4 дзяцей, адзін з іх непаўналетніх, старэйшая дачка з інваліднасцю 2 групы. 26 і 27 ліпеня 2023 года ў Мінскім абласным судзе справу разгледзела суддзя Алена Бачышча, прысуд — 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Усяго, як паведамлялася, Лукашэнка сваім сённяшнім указам памілаваў 37 чалавек. 

@nashaniva Улады пачалі раскрутку Рамана Пратасевіча. Навошта? #Протасевич #политика #нашаніва #Беларусь #белорусы #беларускітыкток ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Памілаваныя яшчэ 37 палітвязняў

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў

Экс-палітзняволеная расказала, як выходзіла па памілаванні і пра тое, што чуваць пра Калеснікаву

Вызваленыя па памілаванні Паліна Палавінка і Дзмітрый Лукша пераехалі ў Польшчу

Nashaniva.com