Як Рыта Дакота хацела пабудаваць вілу на Балі, але не атрымалася

Беларуска Рыта Дакота падзялілася са сваімі падпісчыкамі ў сацсетках, што ледзь не трапіла ў непрыемную гісторыю з будаўніцтвам вілы на Балі.

16.09.2024 / 14:42

Рыта Дакота на Балі. Фота: сацсеткі спявачкі 

Цяпер спявачка жыве на Балі разам з мужам і дачкой. Нядаўна ім прыйшла ў галаву думка пабудаваць на востраве ўласнае жыллё, а не марнаваць грошы на арэнду нерухомасці.

Дакота знайшла людзей, якія прапанавалі ёй прывабны праект.

Цяпер спявачка прызналася, што яе паспрабавалі падмануць.

«Мы тут нядаўна, даверыўшыся «прафесіяналу», ледзь не ўцягнуліся ў будоўлю на Балі з чуваком, які пабудаваў не па правілах на зямлі ў зялёнай зоне, дзе будаваць нельга па законе Інданезіі. Цяпер ён нам быццам абавязаўся вярнуць наш заклад, але калі ён гэта не зробіць?» — распавяла Рыта.

Яна паабяцала не пакінуць сітуацыю, калі не атрымае назад свой заклад. Спявачка запэўніла, у тым выпадку, калі яна не атрымае грошы, гэтая гісторыя з усімі падрабязнасцямі стане здабыткам грамадскасці.

«З усімі імёнамі, дакументамі, з паліцыяй, з дэпартацыяй усіх парушальнікаў, якія цынічна забудоўваюць запаведныя зоны, кідаюць на грошы інвестараў і турыстаў, я падключу проста ўсе інстанцыі і ўсе СМІ, каб даць максімальную агалоску, што робяць на Балі некаторыя тыпы», — патлумачыла артыстка.

Яна дадала, што, магчыма, яе сям'і не патрэбнае сваё жыллё на востраве. «Альбо жыццё намякае, што домік на Балі нам патрэбен, але проста будаваць яго трэба па правілах і з праверанымі будаўнікамі, якія не разбураюць прыроду і не парушаюць закон», — рэзюмавала Рыта.

Спявачка Рыта Дакота выпускае калекцыю дарагіх купальнікаў з «сэксі-прапорцыямі»

Бʼянка прызналася ў пластычных аперацыях і расказала, колькі каштавала пахудзець

Спявачка Б'янка схуднела да непазнавальнасці ФОТА

Nashaniva.com