У Бараўлянах пара занялася сэксам у скверы. Цяпер у каханкаў праблемы з законам

Любоўныя прыгоды не спадабалася адной з мясцовых жыхарак, якая паведаміла аб усім у міліцыю.

15.09.2024 / 20:52

Сквер у Бараўлянах. Ілюстрацыйнае фота. Фота: Яндэкс Карты

Жанчына расказала міліцыянерам з Бараўлянскага аддзела, што пара займаецца каханнем непадалёк ад дзіцячай пляцоўкі, паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал МУС. Але ці былі там дзеці ў той момант — не ўдакладняецца.

Міліцыя знайшла ў скверы 37-гадовую жанчыну і 24-гадовага мужчыну. Як высветлілася, пара пазнаёмілася крыху раней у той жа дзень і, выпіўшы, вырашыла аддацца страсці ў бліжэйшым скверы.

У дачыненні да пары распачата крымінальная справа за хуліганства.

Асноўны інстынкт па-віцебску. Хлопец ехаў па сэкс у Оршу, а заняўся ім проста на прыпынку з першай сустрэчнай

Пяць практыкаванняў для паляпшэння сэксуальнага жыцця

Замежнікам вынеслі прысуд за сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска

Nashaniva.com