Расійскі бацька пайшоў ваяваць ва Украіну пасля гібелі там сына, але першым пахавалі яго самога

У тэлеграм-канале «Люди Байкала» расказалі гісторыю, якая для сучаснай Расіі ўжо не выглядае нечым зусім экзатычным.

14.09.2024 / 21:14

28-гадовы Васілій Чыпееў з Кяхты, што ў Бураціі, яшчэ з 2019 года служыў у расійскім войску па кантракце камандзірам баявой машыны. Яго нават узнагароджвалі медалямі за ўдзел у сумесных вучэннях з Манголіяй.

@nnmediareport Отец отправился за отпрыском #курск #отецисын #россияне #курскоенаправление #зсу #срочныеновости ♬ Solitude - ¥ves

Больш за год пасля развязвання вайны з Украінай ён на фронт не трапляў, але ў маі 2023 года адправіўся туды, а ў жніўні таго ж года загінуў. Пахаваць яго ўдалося толькі больш чым праз год, 13 верасня 2024 года, паведамілі ў Viber-групе адміністрацыі Кяхцінскага раёна.

Бацька ж Васілія, 49-гадовы Аляксандр Чыпееў, таксама пайшоў на вайну, але ўжо добраахвотнікам. Зрабіў ён гэта неўзабаве пасля смерці сына, у кастрычніку 2023 года, і таксама паваяваў зусім нядоўга. Ужо ў пачатку снежня Чыпееў-старэйшы загінуў, а на Новы год, 31 снежня, яго і пахавалі.

«Люди Байкала» падкрэсліваюць, што нават толькі з Бураціі гэта не першыя расійскія бацька і сын, якія загінулі на вайне ва Украіне. Так, мабілізаваны Павел Навакрэшчын з той жа Кяхты загінуў на вайне ў пачатку 2023 года, а пасля таго на фронт пайшоў добраахвотнікам ягоны сын і таксама загінуў.

Колькасць незадаволеных жыццём расіян скарацілася да гістарычнага мінімуму — «Левада-цэнтр»

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень

У ваенкаматах у Расіі аб'явілі акцыю «прывядзі сябра»

Амерыканскія журналісты пабывалі ва ўкраінскай турме, набітай маладымі расійскімі прызыўнікамі

Страты Украіны ў вайне складаюць як мінімум 46 тысяч чалавек. А што ў Расіі?

Nashaniva.com