План Трампа па Украіне прадугледжвае замарозку вайны і адмову Кіева ад уступлення ў НАТА
Пра планы кандыдата ў прэзідэнты ЗША Дональна Трампа адносна ўкраінскага пытання заявіў кандыдат у віцэ-прэзідэнты Джэй Дзі Вэнс, які ідзе на выбары з ім у пары.
12.09.2024 / 22:53
Джэй Дзі Вэнс. Фота: Sven Hoppe/picture alliance via Getty Images
«Думаю, гэта будзе выглядаць так. Трамп садзіцца і кажа расіянам, украінцам і еўрапейцам: «Вы, хлопцы, павінны высветліць, як выглядае мірнае ўрэгуляванне». І, верагодна, яно будзе выглядаць прыкладна гэтак жа сама, як цяперашняя лінія размежавання паміж Расіяй і Украінай. Гэта стане як дэмілітарызаваная зона. Яна будзе моцна ўмацаваная, каб расіяне не ўварваліся зноў», — растлумачыў Вэнс у эфіры падкаста Shawn Ryan Show.
Пры гэтым Украіна, паводле яго слоў, захавае свой суверэнітэт, але адмовіцца ад уступлення ў любыя ваенна-палітычныя саюзы.
«Расія атрымлівае ад Украіны гарантыю нейтралітэту, што яна не ўступае ў НАТА, не ўступае ні ў якія саюзніцкія інстытуты», — дадаў кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША.
На думку Вэнса, аплачваць аднаўленне краіны павінна будзе Еўропа.
«Еўропа, дарэчы, недафінансавала падтрымку Украіны, тады як амерыканскія падаткаплацельшчыкі былі вельмі шчодрыя да ўкраінцаў», — сказаў ён.
Украіну штурхаюць да плана Б — The Wall Street Journal
Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед
Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу
Пуцін заявіў, што падтрымлівае Харыс на выбарах у ЗША, бо яна заразліва смяецца