Беларусу, які галадаў у Клайпедзе з-за немагчымасці вывезці аўтамабіль у Беларусь, выдалі транзітныя нумары

З'явіліся навіны ад беларуса Рыгора Алексіевіча, які прыехаў у Клайпеду і абвясціў там 8 верасня галадоўку з прычыны таго, што Літва з-за ўведзеных абмежаванняў не аддае яму куплены аўтамабіль. Сёння, 12 верасня, ён зняў відэа, на якім паведаміў, што Літва ўсё ж такі выдала яму транзітныя нумары, заўважыла abw.by.

12.09.2024 / 18:25

На відэа Алексіевіч выглядае задаволеным, але адзначае, што радавацца яшчэ рана. Бо гэта яшчэ не канец усёй гісторыі.

«Усім, хто перажывае за мяне, хачу паведаміць вельмі радасную вестку: сёння я атрымаў дакументы для транзітных нумароў, і я сёння ж атрымаў транзітныя літоўскія нумары, — гаворыць на відэа Рыгор Алексіевіч. — Наступны крок — я еду ў порт, там будзе адбывацца афармленне дэкларацыі. Аднак пакуль дакладна нічога не вядома. Але, мяркуючы па тым, што пачаўся такі рух, у нас усіх ёсць надзея. Прашу вас, устрымайцеся ад эйфарыі і каментароў».

Рыгор Алексіевіч купіў гібрыдны аўтамабіль Honda CR-V 2020 года выпуску на аўкцыёне Copart 23 красавіка 2024 года. Пакуль аўтамабіль знаходзіўся на шляху ў Літву, у дачыненні да грамадзян Беларусі ўвялі дадатковыя абмежаванні. У каментары літоўскай мытні адзначалася, што калі машыны былі набытыя да 1 ліпеня, то іх выпускаць у абарачэнне можна. Аднак Літва гэтага не зрабіла.

Вычарпаўшы спосабы развязаць пытанне, Рыгор Алексіевіч наважыўся на галадоўку.

«Я ў адчаі». Беларус, якому Літва не аддае куплены аўтамабіль, пачаў галадоўку ў Клайпедзе

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды

«Расейцы выграблі ўсе вісякі». Што адбываецца на аўтамабільным рынку Беларусі пасля ўвядзення новых санкцый

«Заблакавана больш за 4000 аўтамабіляў». Што беларусы робяць з машынамі, якія захраслі ў Клайпедзе

Ад заўтра Літва цалкам забараняе ўезд аўто з Беларусі

Nashaniva.com