Жыхарка Гродна вырашыла пабудаваць на ўчастку басейн — і наткнулася на снарад часоў вайны

Коўш экскаватара зачапіў металічны прадмет — ім аказаўся артылерыйскі снарад.

12.09.2024 / 22:12

Фота: МУС

Жыхарка Гродна вырашыла абсталяваць на сваім участку адкрыты басейн. Каб падрыхтаваць катлаван, выклікалі экскаватар.

Падчас работ коўш наткнуўся на нейкі металічны прадмет. Аказалася, у зямлі ляжаў снарад, піша newgrodno.

Гаспадыня ўчастка патэлефанавала ў міліцыю, сілавікі выклікалі на месца сапёраў. Небяспечную знаходку загрузілі ў спецыяльны кантэйнер і вывезлі на палігон для ўтылізацыі. Высветлілася, што гэта 152-міліметровы снарад часоў Другой сусветнай вайны.

«Прызнаюся, спачатку было жудасна ўсвядоміць, што ў двары такая небяспека. Але цяпер усё скончыолася», — расказала жанчына.

Кажуць, у гэтым раёне падчас вайны былі вайсковыя склады. Снарады ў зямлі падчас будаўнічых работ тут знаходзілі і далей.

У Ваўкавыскім раёне ў лесе знайшлі 16 скрынак з артылерыйскімі снарадамі

Проста ў цэнтры Новалукомля знайшлі авіяцыйную бомбу

У жыхара Калінкавічаў канфіскавалі цэлы арсенал зброі

Nashaniva.com